БЕЛ Ł РУС

Затрымалі кіраўніка роварнага таварыства

29.11.2022 / 21:24

Nashaniva.com

Пра затрыманне намесніка дырэктара Мінскага роварнага таварыства Максіма Пучынскага паведаміла «Вясна».

Падрабязнасцяў затрымання пакуль не паведамляецца.

Мінскае роварнае таварыства было створана ў 2011 годзе. Яго актывісты займаюцца развіццём роварнага руху як віду турызму і гарадскога транспарту.

Намеснік дырэктара таварыства Максім Пучынскі — адмысловец па роварнай інфраструктуры, кансультуе па пытаннях будаўніцтва велагаражоў і велапарковак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула