БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны расказаў, як можна адным рашэннем знішчыць эканоміку Расіі

3.12.2022 / 12:46

Nashaniva.com

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак пракаментаваў рашэнне G7 ўвесці столь цэн на расійскую нафту — 60 даляраў за бараль.

Андрэй Ярмак. Фота: President.gov.ua

Раней такое ж рашэнне прынялі ЕС і Аўстралія.

З яго паведамлення ў тэлеграм-канале вынікае, што ў цэлым Украіна задаволеная прынятым рашэннем, хоць больш радыкальнае зніжэнне цаны дапамагло б хутчэй скончыць з расійскім рэжымам.

«Усё тое, што прапаноўвала група Макфола-Ермака, хоць знізіць трэба б да 30$, каб хутчэй знішчыць эканоміку ворага.

Мы заўсёды дасягаем сваёй мэты, і эканоміка Расіі ўсё роўна будзе разбураная, а сама Расія будзе плаціць і адказваць за ўсе злачынствы. З трыбуналам будзе гэтак жа. Яны вельмі гэтага баяцца, таму што ведаюць, што Украіна даможацца свайго», — напісаў Ярмак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула