ЕС выдзеліў незалежнаму грамадству Беларусі 25 мільёнаў еўра
Еўракамісія абвясціла ў сераду аб выдзяленні 25 млн еўра на «развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі» і на падтрымку яе дэмакратычных памкненняў.
«Еўракамісія зацвердзіла фінансаванне праграмы EU4Belarus на ўзроўні 25 млн еўра. Праграма накіраваная на падтрымку грамадзянскай супольнасці, моладзі, студэнтаў, выкладчыкаў ВНУ», — гаворыцца ў дакуменце.
Паведамляецца, што праграма забяспечыць 450 стыпендый беларускім грамадзянскім актывістам і запрашэнне 500 дзеячаў у ЕС «па абмене».