БЕЛ Ł РУС

Уладальнікі «Вкусно — і точка» распавялі, як планавалі зайсці на беларускі рынак, але не склалася

12.12.2022 / 18:36

Nashaniva.com

Кіраўніцтва сеткі «Вкусно — і точка» кажа, што гатовы былі прапанаваць умовы больш выгадныя, чым у Mcdonald's.

«Што тычыцца перспектыў выхаду на рынак Беларусі, кампанія прапанавала ўмовы нашмат лепшыя, чым былі з Mcdonald's», — прыводзіць «Інтэрфакс» словы ўладальніка сеткі Аляксандра Гомана. Пакуль абмеркаванне пытання прыпыненае.

«Наша прапанова застаецца ў сіле, мяч на баку беларускага боку», — сказаў гендырэктар «Вкусно — і точка» Алег Пароеў.

Раней стала вядома, што Лукашэнка забараніў казахскім уладальнікам амерыканскай франшызы мяняць яе. У выніку сёння ён заявіў, што кампанія цяпер належыць дзяржаве, а па інфармацыі «Нашай Нівы», ёй будзе займацца набліжаны да Лукашэнкі мультымільянер Алексін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула