БЕЛ Ł РУС

Па даручэнні Лукашэнкі пачалася раптоўная праверка баявой гатоўнасці

13.12.2022 / 10:20

Nashaniva.com

Па даручэнні Лукашэнкі пад кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі пачата раптоўная праверка баявой гатоўнасці.

Фота: AP

«Мерапрыемствы будуць насіць комплексны характар, войскам трэба будзе ў самыя кароткія тэрміны выйсці ў прызначаныя раёны, ажыццявіць іх інжынернае абсталяванне, арганізаваць ахову і абарону, а таксама навесці маставыя пераправы цераз рэкі Нёман і Бярэзіна.

У цяперашні перыяд запланавана перамяшчэнне ваеннай тэхнікі і асабістага складу, часовае абмежаванне руху грамадзян (транспарту) па асобных дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці», — паведамляе Мінабароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула