БЕЛ Ł РУС

Пацверджаны новы від птушак для Беларусі — арол-шуляк

16.12.2022 / 21:19

Nashaniva.com

Птушка начавала ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці яшчэ 30 сакавіка 2022 года, але толькі цяпер арнітолаг Дзмітры Вінчэўскі атрымаў дэтальную карту перамяшчэнняў арла-шуляка ад французскіх калег, якія і пазначылі гэтую птушку перадатчыкам, піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Фота: Вікіпедыя

Арол-шуляк — від з разарваным арэалам, які гняздуецца пераважна ў невысокіх гарах у паўднёва-заходняй і паўночнай частках Афрыкі, у Еўропе на Пірэнейскім паўвостраве і ў некаторых краінах Міжземнамор’я, у Паўднёва-Усходняй Азіі і ад Аравійскага паўвострава да Афганістана, Пакістана і Індыі, а таксама ад Індакітая да паўднёвай часткі Кітая і на Зондскім архіпелагу.

Калі Беларуская арнітафаўністычная камісія зацвердзіць гэтую рэгістрацыю віду, арол-шуляк стане 342-м відам для нашай краіны.

Больш інфармацыі пра рэгістрацыю новага віду.

Чытайце таксама:

Тры беларускія буслянкі ўвайшлі ў топ-10 самых вялікіх гнёздаў белых буслоў у Еўропе

Найлепшы антыстрэс. Анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы сезон

Лебедзі не адляцелі ў вырай? Гэта нармальна

Пад Мінскам заўважылі чайку-бургамістра. Гэта другая рэгістрацыя віду ў Беларусі

У Талачынскім раёне заўважылі вельмі рэдкую саву-бярозаўку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула