БЕЛ Ł РУС

Даляр даражэе восьмыя таргі запар. Сёння на тры капейкі

21.12.2022 / 10:36

Nashaniva.com

На пачатку таргоў у Мінску даляр падаражэў на 3,3 капейкі да 2,6928 беларускага рубля.

Даляр стаў даражэць з панядзелка 12 снежня, калі ён каштаваў 2 рублі 47,19 капейкі. Такім чынам, за восем таргоў ён вырас на 22 капейкі.

У пачатку года даляр каштаваў 2,5481 рубля. А месяц таму наогул 2 рублі 40 капеек.

Еўра сёння на біржы падаражэў на 5,35 капейкі да 2,8654.

Расійскі рубель патаннеў на 3,09 капейкі да 3,8281.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула