БЕЛ Ł РУС

Шайгу прапанаваў памяняць узрост прызыву на вайсковую службу

21.12.2022 / 16:07

Nashaniva.com

У Расіі трэба неабходна паэтапна павялічыць узрост прызыву грамадзян у войска з 18 да 21 года, а гранічны ўзрост — да 30 гадоў. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на вайсковай калегіі Мінабароны, піша РБК.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Сваю ініцыятыву Шайгу абгрунтаваў неабходнасцю ўмацавання бяспекі Расіі ў сувязі з імкненнем НАТА нарасціць «вайсковы патэнцыял» ля расійскіх межаў, у тым ліку за кошт Швецыі і Фінляндыі.

Таксама кіраўнік Мінабароны палічыў неабходным забяспечыць магчымасць «па жаданні грамадзян паступаць на вайсковую службу па кантракце або быць прызванымі з першага дня прыходу на службу».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула