БЕЛ Ł РУС

У Расіі 13-гадовы падлетак загінуў пад снегам, што упаў з даху дома

22.12.2022 / 10:54

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў Краснагорску пад Масквой. Там 13-гадовы падлетак загінуў пад лавінай снегу, які ўпаў з даху прыватнага дома.

Фота ілюстрацыйнае

Пра гэта паведамілі Галоўнае следчае ўпраўленне СК па Маскоўскай вобласці і падмаскоўная пракуратура.

Брыгада хуткай дапамогі правяла рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак хлопчык не выжыў. Заведзена крымінальная справа аб прычыненні смерці па неасцярожнасці.

Па даных СМІ, загінулы ёсць сынам банкіра Сяргея Вострыкава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула