Маляра арыштавалі за беларускую налепку на яго шафцы ў раздзявальні
У канцы лістапада ў судзе Мінскага раёна асудзілі маляра аднаго з прадпрыемстваў у Мінскім раёне, паведамляюць праваабаронцы.
Мужчыну абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» паводле арт. 24.23 КаАП.
Згодна з пратаколам, ён размясціў на шафе для пераапранання налепку з бел-чырвона-белым сцягам і такім чынам публічна выказаў свае грамадска-палітычныя інтарэсы.
На судзе мужчына не прызнаў віну і сцвярджаў, што налепку размясціў невядомы чалавек, таму ў яго не было мэты выказваць свае погляды.
У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым у пікетаванні і арыштаваў яго на 13 сутак.