БЕЛ Ł РУС

Украіна атрымала ад Казахстана 41 магутны генератар для бальніц

26.12.2022 / 07:41

Nashaniva.com

Украіна атрымала ад Казахстана 41 магутны генератар для медыцынскіх устаноў. Як перадае Укрінфарм, пра гэта Міністэрства аховы здароўя Украіны паведаміла ў фэйсбуку.

«Атрымалі выдатны падарунак пад елку ад братняга народа Казахстана: 41 магутны генератар для нашых медыцынскіх устаноў», — гаворыцца ў паведамленні.

Яны будуць перададзеныя ў вобласці, якія знаходзяцца пад атакамі расійскіх агрэсараў, — Мікалаеўскую, Днепрапятроўскую, Харкаўскую.

«Кожны генератар — гэта гарантыя бесперабойнай працы аперацыйных, рэанімацый і кіслародных станцый», — адзначыў міністр аховы здароўя Віктар Ляшко.

Партыя генератараў была дастаўлена дзякуючы працы міжпарламенцкай групы дружбы «Украіна — Казахстан» пад старшынствам дэпутата Сяргея Нагарняка.

Краіны ЕС сёлета перадалі Украіне больш за 1000 электрагенератараў на фоне расійскіх нападаў, накіраваных на аб'екты энергетычнай інфраструктуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула