БЕЛ Ł РУС

Вярхоўны Суд пакінуў без зменаў прысуд палітвязню з псіхічным захворваннем — 6 гадоў калоніі

29.12.2022 / 09:44

Nashaniva.com

У верасні Андрэя Сачэўку асудзілі да 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, прызнаўшы яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Абвінавачанне па абодвух артыкулах было выстаўлена за каментары ў адным з гродзенскіх тэлеграм-каналаў. Вядома, што напісаў іх Андрэй у ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.

28 снежня Вярхоўны Суд у асобе суддзі Ігара Любавіцкага, які выносіў прысуд былому прэтэндэнту на прэзідэнцкіх выбарах Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе Віктару Бабарыку, пакінуў прысуд Сачэўку без зменаў, паведамляюць праваабаронцы.

Вядома, што палітвязень мае разлад асобы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула