БЕЛ Ł РУС

Вось як дабіцца, каб адзенне пасля пральнай машыны сохла хутчэй

29.12.2022 / 17:59

Nashaniva.com

Як сушыць адзенне зімой, калі яго не павесіць на вуліцы, а на балконах і лоджыях павышаная вільготнасць? Раскажам вам пра адзін лайфхак, які зробіць гэтую справу лягчэйшай.

Фота: pixabay.com

Сушыць адзенне пасля пральнай машыны, калі на дварэ зіма, можа быць цяжка і стомна. Але калі запомніць некалькі правілаў, вы здолееце паскорыць гэты працэс, абяцае gazeta.pl.

Вось гэтыя правілы.

Гэтыя два правілы вельмі дапамогуць вам у працэсе сушкі, але можна скарыстацца яшчэ адным хітрым прыёмам. Для яго вам спатрэбіцца толькі ручнік.

Пасля прання проста адкрыйце машыну і пакладзіце ў барабан вялікі сухі ручнік, пажадана махровы, бо ён добра ўбірае ваду. Потым запусціце ў машыне праграму адціскання на аптымальным рэжыме. Ручнік убярэ ў сябе лішнюю ваду, і адзенне высахне за імгненне. Калі адцісканне скончыцца, вам трэба будзе толькі выцягнуць адзенне з машыны і добра страсянуць яго.

Яшчэ адзін спосаб паскорыць сушку — павесіць адзенне ля радыятара, тым больш што гэта дапаможа і падтрымаць належны ўзровень вільготнасці. Але будзьце асцярожныя, каб ваша адзенне не дакраналася да самога радыятара, бо яно можа дэфармавацца.

Чытайце таксама:

Для чаго выкарыстоўваецца трэці адсек у пральнай машыне? Вы можаце здзівіцца 

Чаму дзяцей трэба займаць хатняй працай

Вось 7 простых лайфхакаў, дзякуючы якім ваша сантэхніка будзе блішчэць кожны дзень

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула