БЕЛ Ł РУС

З новага года зрабілі абавязковымі медабследаванні

3.01.2023 / 23:41

Nashaniva.com

З 1 студзеня ў Беларусі пачаў дзейнічаць новы парадак праходжання дыспансерызацыі, вызначаны Міністэрствам аховы здароўя. Цяпер медабследаванне стане абавязковым для ўсіх: ад дзяцей да пажылых людзей, незалежна ад наяўнасці або адсутнасці захворванняў, у тым ліку хранічных, паведамляе тэлеканал «Беларусь 1».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інструкцыі, на праходжанне медабследавання даецца права аднаго дня. Так, дактарамі будзе выдавацца заключэнне аб тым, што пацыент прайшоў дыспансерызацыю і знаходзіўся ў гэты дзень у паліклініцы. Займацца медаглядам будуць лекары па месцы жыхарства.

Каб ахапіць максімальную колькасць сельскага насельніцтва, плануюцца выязныя формы работы, а таксама выкарыстанне мабільных медыцынскіх комплексаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула