Мінабароны правяло збор з камандзірамі рот спецаперацый. Улічваўся досвед вайны ва Украіне
На базе 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады прайшоў метадычны збор з камандзірамі рот сіл спецыяльных аперацый, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
Фота: Максім Гарлуковіч, агенцтва «Ваяр»
Падчас збору быў адпрацаваны шэраг пытанняў па розных напрамках. Асаблівая ўвага надавалася ўкараненню вопыту вайны ва Украіне ў працэс баявой падрыхтоўкі вайскоўцаў сіл спецаперацый.
А таксама — кірунку тактычнай медыцыны, аказанню першай дапамогі пры розных раненнях і траўмах, працы са сродкамі ўзмацнення, у змешаных баявых парадках, адпрацоўцы засадных дзеянняў, працы з беспілотнікамі рознага тыпу.
Таксама адпрацоўваліся мерапрыемствы па працы з асабовым складам, які падчас вядзення бою ўпадае ў болевы шок.