БЕЛ Ł РУС

Белы дом патлумачыў, навошта Прыгожыну Бахмут

6.01.2023 / 10:4

Nashaniva.com

Кіраўніку прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» Яўгену Прыгожыну патрэбен Бахмут з-за радовішчаў у раёне горада.

Пра гэта паведаміла Reuters са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

Так, Злучаныя Штаты лічаць, што Прыгожын «зацікаўлены ў атрыманні кантролю над соллю і гіпсам з шахт паблізу горада Бахмута, які ўтрымліваецца Украінай».

Ёсць прыкметы таго, што «апантанасцю» Расіі і Прыгожына Бахмутам кіруюць фінансавыя матывы, дадаў чыноўнік.

Раней Злучаныя Штаты абвінавачвалі расійскіх наёмнікаў у выкарыстанні прыродных рэсурсаў у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, Малі, Судане і іншых краінах для фінансавання вайны Масквы ва Украіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула