БЕЛ Ł РУС

У Гомелі цыркавы гімнаст упаў з вышыні чатырох метраў. Прадстаўнік цырка выступіла з апраўданнямі

8.01.2023 / 13:20

Nashaniva.com

У суботу на выступе акрабатаў расійскага «Каралеўскага цырка» гімнаст саслізнуў з чалавечай канструкцыі вышынёй у чатыры метры. 

Пазней дзяржаўныя рэсурсы апублікавалі відэа. Гімнаст кажа, што траўма несур'ёзная і ён працягнуў выступаць. 

А прадстаўніца расійскіх цыркачоў Лізавета Чумакова апублікавала тэкст з апраўданнямі:

«Артыст не ўлічыў сукупнасць фактараў. Але мы запэўніваем, што інцыдэнт адзінкавы, калегі правялі «працу над памылкамі» і зрабілі адпаведныя высновы».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула