БЕЛ Ł РУС

На цэнтралізаваным тэсціраванні частка «Б» павялічыцца ў разы, будуць забіраць і чарнавікі

15.01.2023 / 21:22

Nashaniva.com

Структура тэстаў цэнтралізаванага экзамена перагледжаная вельмі сур'ёзна, паведаміў на YouTube-канале БелТА начальнік Галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Чыноўнік адзначыў, што для тых, хто сур'ёзна настроены на саму вучобу, а не толькі на паступленне, складанасцяў са здачай цэнтралізаванага экзамена не будзе. Але пры гэтым ён дадаў, што сама структура тэстаў вельмі сур'ёзна перагледжаная.

«У нас будуць заданні з першага па чацвёрты ўзровень складанасці, ніякіх алімпіядных і набліжаных да іх заданняў не будзе, толькі поўная і абсалютная адпаведнасць навучальным праграмам, вучэбным прадметам на ўзроўні базавых класаў», — распавёў Каспяровіч. Гэта датычыць не толькі цэнтралізаванага экзамена, але і тэсціравання.

Гаворачы пра змены ў арганізацыі цэнтралізаванага тэсціравання, начальнік Галоўнага ўпраўлення адзначыў, што частка «Б» павялічылася ў разы.

«Гэта тая частка, дзе няма магчымасці выбару, тут проста адгадаць няма ніякіх шанцаў. Трэба будзе ўзяць ручку, узяць чарнавік, рашыць задачы, атрымаць літарны або лічбавы адказ і ўпісаць яго ў клеткі бланка адказаў акуратна, роўна», — растлумачыў Каспяровіч.

Пры гэтым абітурыентам давядзецца здаваць арганізатарам яшчэ і чарнавік. Хоць незразумела, навошта, бо ён маўляў, не адыграе ніякай ролі ў ацэньванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула