Літовец спрабаваў увезці ў Беларусь 70 кг гашышу на рарытэтным аўто
Як паведамляе Мытны камітэт, літовец паехаў па «чырвоным» калідоры, каб падаць дэкларацыю на ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС свайго рарытэтнага Chevrolet Corvette.
Паводзіны замежніка выклікалі падазрэнні ў мытнікаў, і яго адправілі на дадатковы надгляд. У выніку ў легкавіку знайшлі поласць са 134 брыкетамі з гашышам.
Літоўцу пагражае 10 гадоў зняволення.