БЕЛ Ł РУС

Набор на часы вайны. Што найбольш падаражэла ў Расіі за 2022 год

21.01.2023 / 17:25

Nashaniva.com

Ёд, запалкі і мыла падаражэлі больш за астатнія тавары ў Расіі за 2022 год. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Расстат.

Ёд падаражэў на 55%, запалкі — на 50,6%, туалетнае мыла — на 44,2%, жаночыя пракладкі — 43,5%.

Таксама ў спісе тавараў, якія падаражэлі найбольш, дэзадаранты, маргарын, гаспадарчае мыла, шампунь, зубная паста, легкавыя іншамаркі.

Сярод 560 паслуг, якія адсочвае Расстат, больш за ўсё выраслі ў цане паслугі туркампаній. Сярэдняя цана паездкі ў Егіпет вырасла больш чым у 2,5 раза, а ў Турцыю — больш чым у 2 разы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула