БЕЛ Ł РУС

Ураджэнца Данбаса, якога Лукашэнка катаў па лядовай арэне ў калясцы, аперыравалі ў Мінскай абласной бальніцы

22.01.2023 / 18:55

Nashaniva.com

Учора Аляксандр Лукашэнка на мінскай «Алімпік-Арэне» катаў у інвалідным крэсле мужчыну, які ваяваў у шэрагах расійскай арміі на вайне ва Украіне. Сёння Мінздароўя пахвалілася, як яго ратавалі.

 Скрын відэа

Павел Прахарэнкаў, ураджэнец Данбаса, спачатку служыў у так званай «народнай міліцыі ДНР» — расійскім узброеным фарміраванні, што фармальна лічылася самастойным. З пачаткам поўнамаштабнай вайны яго адправілі на перадавую.

У красавіку 2022 года мужчына падарваўся на міне, страціў адну нагу, ледзь не страціў і другую. Аперыравалі яго ў Мінскай абласной клінічнай бальніцы.

Аперацыя доўжылася ўвесь дзень.

«На сёння пацыент заканчвае лячэнне ў апараце Елізарава. Пасля чаго ён будзе пераведзены на гіпсавую павязку — гэта зойме яшчэ два месяцы. І пасля гэтага мы чакаем практычна поўнага аднаўлення функцыі аперыраванай канечнасці. Затым можна будзе прыступіць да пратэзавання ампутаванай нагі», — прыводзяцца словы доктара Аляксандра Каваленкі ў тэлеграм-канале Мінздароўя.

Лукашэнка пакатаў па лядовай арэне ў калясцы інваліда імперыялістычнай вайны

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула