БЕЛ Ł РУС

У Гомелі ў двары жылога дома знайшлі лужыну ртуці

28.01.2023 / 17:32

Nashaniva.com

Лужыну незразумелай субстанцыі ў двары жылога дома на вуліцы Паўлава пабачылі мясцовыя жыхары. Яны патэлефанавалі ў міліцыю і ратавальнікам. Спецыялісты вызначылі, што гэта ртуць, піша «Вавёрка».

На месцы здарэння працавала служба хімічнай і радыяцыйнай абароны пажарнага аварыйна-ратавальнага атрада Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Вага небяспечнага рэчыва склала каля 400 грамаў. «Забруджвання навакольнага асяроддзя не адбылося», — запэўніваюць у Савецкім РАУС Гомеля.

Эвакуацыя людзей не праводзілася. Як небяспечнае рэчыва аказалася на вуліцы, трэба будзе высветліць міліцыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула