БЕЛ Ł РУС

На экранах Эрмітажа з'явілася паведамленне пра Бучу. Узломшчыкаў шукаюць

31.01.2023 / 15:34

Nashaniva.com

Невядомыя ўзламалі сістэму электронных табло ў Эрмітажы каля 16 гадзін 29 студзеня і вывелі на экраны музея інфармацыю пра падзеі ва ўкраінскай Бучы падчас расійскай акупацыі вясной 2022 года. Якія канкрэтна дэталі былі паказаныя на экранах, не ўдакладняецца.

Супрацоўнікі музея ў Санкт-Пецярбургу звярнуліся ў паліцыю ўвечары ў той жа дзень. Узломшчыкаў шукаюць, а Следчы камітэт Расіі вырашае, як кваліфікаваць інцыдэнт. Што было на экранах, не ўдакладняецца.

У канцы лютага мінулага года, на пачатку ўварвання, расійскія войскі акупавалі Бучу ў Кіеўскай вобласці. Пасля вызвалення ў горадзе і бліжэйшых вёсках былі выяўленыя масавыя пахаванні. Толькі ў адной Бучы знайшлі целы 458 загінулых, у тым ліку 9 дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула