БЕЛ Ł РУС

«Сардэчна запрашаем ва Украіну» не будзем казаць». Байцы палка Каліноўскага ўзялі ў палон двух вагнераўцаў

1.02.2023 / 13:8

Nashaniva.com

Як паведамляе прэс-служба ПКК, гэта зрабілі ваяры падраздзялення БПЛА імя Мікіты Крыўцова. Яны хацелі б абмяняць іх на беларускіх байцоў, якія знаходзяцца ў палоне ў расіян.

На відэа палонныя просяць абмяняць іх на беларускіх байцоў, якія знаходзяцца ў палоне ў расіян.

Вагнераўцы кажуць, што яны былі завербаваныя ў папраўчай калоніі, праваявалі на фронце каля двух месяцаў.

Баец палка Каліноўскага Павел Кулажанка на відэа заяўляе, што полк гарантуе расійскім вайскоўцам, якія здаюцца ў палон, «нармальнае чалавечнае стаўленне, аказанне медыцынскай дапамогі і выкананне вашых правоў як чалавека». «Сардэчна запрашаем ва Украіну» не будзем казаць, але калі ўжо папалі, то здавайцеся ў палон і застаняцеся жывыя», — кажа баец.

Чытайце таксама: «У мяне быў выбар: абгаварыць сябе альбо вываз у лес». Былы амапавец Павал Кулажанка вярнуўся ў полк Каліноўскага

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула