БЕЛ Ł РУС

Андрэй Хадановіч запрашае на творчую вечарыну ў Вільні

10.02.2023 / 15:46

Nashaniva.com

Пра гэта сам паэт і перакладчык напісаў у сваім фэйсбуку.

«Дарагія віленчукі, запрашаю на сваю вечарыну ў нядзелю. 18:00, музей Луцкевіча.

Будзе прыкладна так:

— Кароткая справаздача пра першыя 50 год жыцця, палова з якіх прайшла бестурботна, а другая ў беларускай літаратуры. 

— Чытанне вершаў, добрых і розных, добрыя з якіх — пераклаў, а розныя — напісаў сам.

— Спяванне песень, частка з якіх — класіка, другая — хуліганства, а трэцяя — класіка хуліганства.

— Вашыя пытанні, адказаў на якія аўтар не ведае, але спадзяецца прыдумаць разам з вамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула