БЕЛ Ł РУС

Актывіста Народнай Грамады асудзілі на два гады калоніі за ўдзел у пратэстах

12.02.2023 / 12:56

Nashaniva.com

Суд Савецкага раёна Мінска 10 лютага вынес прысуд 50-гадоваму палітзняволенаму Аляксею Кірэеву, абвінаваціўшы яго ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Воўк, піша «Вясна». 

Актывіста Народнай Грамады Аляксея Кірэева затрымалі 28 кастрычніка 2022 года і пасля 10 сутак у ізалятары перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага па крымінальнай справе за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. 

Вядома, што Аляксей удзельнічаў у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, адна з іх адбывалася 27 верасня. Ад пачатку выбарчай кампаніі яго затрымлівалі каля дзесяці разоў, тройчы быў пакараны адміністрацыйнымі арыштамі на тэрміны ад 5 да 15 сутак.

Суд прызнаў Кірэева вінаватым і прысудзіў актывісту пазбаўленне волі тэрмінам на два гады ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула