БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў указ аб арэндным жыллі для сілавікоў

13.02.2023 / 20:28

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб арэндным жыллі для вайскоўцаў», якім устаноўлены парадак і ўмовы перадачы ва ўласнасць вайскоўцам выдзеленага ім арэнднага жылля, паведамляе яго прэс-служба. Да вайскоўцаў аднеслі ўсіх сілавікоў, акрамя мытнікаў.

Паводле ўказа, арэнднае жыллё сілавікам будзе бязвыплатна перадавацца ва ўласнасць пры наяўнасці ў іх 25 каляндарных гадоў выслугі.

Пры наяўнасці 20 каляндарных гадоў знаходжання на службе жыллё будзе перадавацца на платнай аснове з магчымасцю аплаты яго кошту ў растэрміноўку да 15 гадоў.

Указам прадугледжаны таксама дадатковыя сацыяльна-прававыя гарантыі для сілавікоў і членаў іх сем'яў.

Дзеянне ўказа распаўсюджваецца на вайскоўцаў і прыраўнаваных да іх асоб, якія праходзяць службу ў Мінабароны, МУС, МНС, КДБ, ДПК, Службе бяспекі Лукашэнкі, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Лукашэнку, КДК, цэнтральных апаратах Следчага камітэта і ДКСЭ, а таксама ў арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму гэтых дзяржаўных органаў або падпарадкаваныя ім.

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула