БЕЛ Ł РУС

Падчас дыспансерызацыі будуць шукаць чатыры захворванні

14.02.2023 / 22:42

Nashaniva.com

Падчас дыспансерызацыі, якая па новых правілах мае праходзіць у Беларусі з 1 студзеня 2023 года, медыцынскія работнікі будуць ацэньваць стан пацыента з мэтай выявіць фактары рызыкі асноўных неінфекцыйных сацыяльна значных захворванняў. У іх ліку — хваробы сістэмы кровазвароту, анкалогія, цукровы дыябет другога тыпу і хранічныя абструкцыйныя захворванні лёгкіх. Пра гэта на радыё «Мінск» расказала галоўная лекарка 11-й сталічнай паліклінікі Ірына Болдарава.

Паводле слоў лекаркі, паколькі пераважаюць менавіта гэтыя 4 групы захворванняў, на іх дыспансерызацыя і робіць акцэнт.

«Іх і трэба выявіць на раннім этапе, прыняць меры па папярэджанні развіцця альбо пачаць раней лячыць, каб захворванне не перайшло ў хранічную форму», — падкрэсліла медык.

Па словах Ірыны Болдаравай, дыспансерызацыя праводзіцца ў кожнай паліклініцы. У залежнасці ад колькасці насельніцтва, якое абслугоўваецца, у Мінску адкрытыя ад 1 да 3 кабінетаў дыспансерызацыі ў кожнай паліклініцы. Спецыялісты аднаго кабінета ў дзень павінны прымаць больш за 30 чалавек. 

Чытайце таксама:

Агульная дыспансерызацыя — як яна выглядае? Выпрабавана на сабе

З новага года зрабілі абавязковымі медабследаванні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула