БЕЛ Ł РУС

Чэхія паніжае дыпламатычную прысутнасць у Беларусі

15.02.2023 / 9:22

Nashaniva.com

Амбасадар Чэхіі ў Беларусі Томаш Пярніцкі пакідае пасаду і вяртаецца ў Прагу.

Ён можа атрымаць прызначэнне ў канцылярыі новаабранага прэзідэнта Пэтра Павэла.

Выданне Lidovky.cz піша, што замест амбасадара Чэхія прызначыць у Беларусь часовага паверанага ў справах.

Гэта значыць, паводле выдання, што «рэжым Лукашэнкі, які падтрымлівае расійскае ўварванне ва Украіну, больш не будзе мець паўнавартаснага амбасадара Чэхіі. Прага такім чынам фактычна пагоршыць дыпламатычныя адносіны з Мінскам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула