БЕЛ Ł РУС

Беларусу, які ваяваў у ПВК «Вагнер», выставілі абвінавачванне

15.02.2023 / 16:01

Nashaniva.com

Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне беларуса, які ваяваў у складзе ПВК «Вагнер». У лістападзе ён трапіў у палон.

Фота ілюстрацыйнае

Яму выставілі абвінавачванне па артыкуле аб удзеле найміта ва ўзброеным канфлікце, ваенных або гвалтоўных дзеяннях (частка 4 артыкула 447 КК Украіны).

Паводле паведамлення ведамства, беларус уступіў у ПВК «Вагнер» у ліпені мінулага года і ўдзельнічаў у баявых дзеяннях супраць Украіны на бахмуцкім кірунку. У лістападзе ён трапіў у палон.

Беларус уступіў у ПВК «Вагнер», каб «зарабіць грошай». Пры затрыманні ўкраінскімі службоўцамі ён распавёў пра катаванні, пазбаўленні грашовага забеспячэння і забойства ўнутры «Вагнера», звязаныя з невыкананнем задач.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула