БЕЛ Ł РУС

Украіна чакае запрашэння ў НАТА летам 2023 года

18.02.2023 / 19:17

Nashaniva.com

Старшыня Вярхоўнай рады Украіны Руслан Стэфанчук чакае, што на саміце NATO ў Вільні Украіна атрымае запрашэнне ў Паўночнаатлантычны альянс, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Фота: АР

Саміт NATO пройдзе 11-12 ліпеня 2023 года.

«Мы чакаем, што на Віленскім саміце Украіна атрымае такое запрашэнне [у NATO] і пачне ўжо свой шлях да Альянсу», — сказаў Стэфанчук у эфіры нацыянальнага тэлемарафону ў суботу.

Ён адзначыў, што сярод тэм, якія абмяркоўваюць на палях Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, ёсць «пытанні, звязаныя з запрашэннем Украіны ў НАТА».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула