БЕЛ Ł РУС

Пластычнаму хірургу Аляксею Дужаму дадалі новыя суткі за кратамі

18.02.2023 / 21:31

Nashaniva.com

Пластычны хірург Аляксей Дужы быў затрыманы на мінулым тыдні. Па інфармацыі суполкі дактароў «Белыя халаты», ён не выйшаў на свабоду пасля 15-сутачнага арышту.

Па інфармацыі калег, Дужаму дадалі яшчэ 12 сутак. Адваката да доктара па-ранейшаму не дапускаюць.

3 лютага яго судзіў суддзя Аляксандр Воўк, 15 лютага — суддзя Вольга Емяльянчанка. У абодвух выпадках доктару інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляюць праваабаронцы.

Паведамлялася, што хірурга затрымалі непасрэдна ў клініцы на працоўным месцы. Доктар знаходзіцца на Акрэсціна. 

Раней Аляксея затрымлівалі ў 2020 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула