БЕЛ Ł РУС

У Слуцку таксі збіла пенсіянерку. Тая загінула на месцы

18.02.2023 / 21:57

Nashaniva.com

У Слуцку 18 лютага кіроўца таксі збіў пенсіянерку каля вакзала. Жанчыне было 83 гады.

Фота: УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ Мінскай вобласці, 66-гадовы кіроўца фольксваген «Гольф» рухаўся па прылеглай да аўтавакзала тэрыторыі на вуліцы Леніна, адцягнуў увагу ад кіравання аўтамабілем і праз гэта наехаў на пенсіянерку.

Жанчына памерла на месцы. Па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа.

Фота: УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула