БЕЛ Ł РУС

ЕС на год падоўжыў санкцыі супраць Лукашэнкі і яго атачэння

22.02.2023 / 14:05

Nashaniva.com

Паслы краін Еўрапейскага саюза ў Бруселі дамовіліся аб падаўжэнні на год дзейных санкцый у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб Беларусі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку і яго найбліжэйшае асяроддзе.

Гаворка ідзе пра замарожаныя актывы і забарону на выдачу віз у ЕС.

Новы пакет санкцый у дачыненні да рэжыму ў Беларусі за яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны будзе абмяркоўвацца 22 лютага ў другой палове дня разам з дзясятым пакетам санкцый у дачыненні да Расіі, паведамляе Deutsche Welle.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула