Ціханоўская заклікала беларускую дыяспару заўтра выйсці на мітынгі
«24 лютага 2022 года пачалася жудасная вайна, у якой рэжым Лукашэнкі прымае ўдзел. Праз яго суагрэсарам стала беларуская дзяржава, але не беларусы. Беларусы не падтрымліваюць гэтую вайну», — цытуе словы Ціханоўскай яе прэс-служба.
«Пакуль Лукашэнка даваў тэрыторыю Беларусі для расійскіх самалётаў і салдатаў, беларусы спынялі эшалоны з ваеннай тэхнікай і дасылалі звесткі ў «Беларускі Гаюн». Беларусы працягваюць валанцёрыць ва Украіне і ваяваць у шэрагах УСУ.
Заўтра будзе год як ідзе вайна, якой не мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужкі даюць суткі, а за песню гурта «Океан Ельзи» заводзяць крыміналку, немагчыма выйсці на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі.
Але гэта можна зрабіць за мяжой. Таму заўтра беларусы выйдуць у Аўстрыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі і іншых краінах свету. Далучайцеся і вы!»
Адшукайце на dze.chat суполку вашай краіны ці вашага горада, знайдзіце там інфармацыю, куды беларусы пойдуць у гэты дзень, абмяркуйце з землякамі пікеты каля амбасадаў Беларусі — і далучайцеся да іх», — гаворыцца ў заяве Святланы Ціханоўскай.