БЕЛ Ł РУС

У Мінску могуць забараніць паркавацца зімой на некаторых вуліцах

24.02.2023 / 18:04

Nashaniva.com

Мінскія ўлады разглядаюць магчымасць забараніць аўтамабілістам паркавацца зімой на некаторых вуліцах Мінска. Гэтая мера павінна палегчыць працу дарожнікам, пішуць «Мінск-Навіны».

Гаворка ідзе пра магчымую забарону паркоўкі ў крайніх правых палосах праезнай часткі тых вуліц, дзе ёсць складанасці ва ўборцы снегу, па пэўных днях.

На практыцы падобнае абмежаванне можа выглядаць так: на некаторых вуліцах паставяць дарожныя знакі, якія забараняюць паркоўку на цотным баку па цотных днях, на няцотным — па няцотных.

Чытайце таксама:

На некаторых мінскіх вуліцах забаранілі паркоўку грузавікоў. Дзе менавіта?

У мінскі Верхні горад заехаць на машыне будзе яшчэ цяжэй, асабліва па выхадных

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула