БЕЛ Ł РУС

Беларусаў ад заўтра пачнуць вучыць, як дзейнічаць у выпадку паветранай трывогі

26.02.2023 / 14:06

Nashaniva.com

З заўтрашняга дня МНС пачне навучаць беларусаў правілам бяспекі пры аб'яўленні паветранай трывогі, паведамляе прэс-служба ведамства.

Акцыя накіраваная на навучанне насельніцтва дзеянням пры сігнале «Увага ўсім!».

Яна будзе ўключаць 2 этапы:

Падчас акцыі ратавальнікі абяцаюць праводзіць розныя віктарыны па радыё і ТБ, а ў сацсетках і месенджарах ведамства плануе рассылаць тэматычныя відэаролікі.

«Работнікі МНС падрыхтавалі для ўдзельнікаў мноства разнастайных, цікавых і карысных мерапрыемстваў, прыняўшы ўдзел у якіх можна будзе набыць каштоўныя веды па бяспецы жыццядзейнасці, а таксама зарадзіцца добрым настроем», — сцвярджае прэс-служба МНС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула