БЕЛ Ł РУС

У Мінску зачэпер пакатаўся на тралейбусе ВІДЭА

27.02.2023 / 15:21

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося на вуліцы Харкаўскай у нядзелю каля 15:00, піша Onliner.by.

«Пры павароце на вуліцу Харкаўскую я заўважыў, што ля тралейбуса нейкая мітусня — вырашыў, што транспарт зламаўся. Але, пад'ехаўшы бліжэй, убачыў «шоу»: падлетак у чырвонай куртцы дапамог зачапіцца за тралейбус свайму таварышу і перабег цераз дарогу. Другое дзіця працягвала ехаць, павісшы на лесвіцы, — каментуе ролік Мікалай. — Усё, што адбывалася, ён здымаў на экшн-камеру, якая была замацаваная ў яго на лбе».

Мікалай падаў гукавы сігнал тралейбусу, той спыніўся. Аднак, як сцвярджае мужчына, пакуль ён тлумачыў кіроўцу, што здарылася, падлетак уцёк.

Для «зачэпераў» у ПДР ёсць патрабаванне «выконваць меры бяспекі, прадугледжаныя канструкцыяй ТС і правіламі перавозкі пасажыраў» (пункт 23.3). У гэтым выпадку непрыемнасці могуць пагражаць і кіроўцу: пункт 181.2 ПДР прадугледжвае, што перавозіць пасажыраў па-за салонам (кабінай) аўтамабіля забараняецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула