БЕЛ Ł РУС

Мінчуку далі тры гады за абразу сілавікоў і Лукашэнкі

27.02.2023 / 22:54

Nashaniva.com

У Мінскім абласным судзе вынеслі прысуд 34-гадоваму жыхару сталіцы Аляксандру Емяльянаву, абвінавачанаму ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Справу разглядала суддзя Алена Міснік, паведамляе «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр размясціў у тэлеграме некалькі паведамленняў, у якіх «утрымлівалася відавочна негатыўная ацэнка супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, а таксама групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці».

Таксама ён нібыта пакінуў каментары з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, «у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку асобе кіраўніка дзяржавы, прыніжаў яго гонар і годнасць».

У выніку яму прызначылі пазбаўленне волі на тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула