БЕЛ Ł РУС

Aliexpress заблакаваў продаж дронаў для кліентаў з Расіі

2.03.2023 / 18:42

Nashaniva.com

Расійскія рэсурсы паведамляюць, што з сённяшняга дня на гандлёвай пляцоўцы Aliexpress расіне не змогуць набыць квадракоптары ад кампаніі DJI і Autel. Тыя ж, што ўжо набытыя, абмежаваныя ў функцыянале.

Фармальна таварныя карткі на рэсурсе засталіся, але пасля пераходу ў краму сістэма выдае памылку і надпіс: «Такой старонкі няма».

Акрамя таго, фірма DJI выдаліла мабільную праграму для кіравання дронамі з расійскага AppStore.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула