БЕЛ Ł РУС

«Герой свабоды слова». У Швецыі стварылі гульню, што дазваляе апынуцца ў скуры беларускіх журналістаў

6.03.2023 / 21:32

Nashaniva.com

Шведскія журналісты стварылі гульню, якая дазваляе спазнаць усе выпрабаванні і пагрозы, з якімі сутыкаюцца журналісты ў Беларусі, паведамляе «Белсат».

Стваральнікі гульні адзначаюць, што сёння ў Беларусі палітвязняў больш, чым было ва ўсім СССР да перабудовы. Сярод тысяч палітзняволеных — 34 журналісты.

«Герой свабоды слова» — гэта гульня пра адважных журналістаў, якія спрабуюць працаваць ва ўмовах дыктатуры. Яна стваралася на базе сведчанняў гомельскіх журналістаў Яўгена Меркіса і Ларысы Шчыраковай (цяпер знаходзяцца за кратамі), а таксама актывіста Сяргея Лісічонка.

Паспрабаваць свае сілы можна па спасылцы (праўда, гульня толькі на шведскай мове).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула