БЕЛ Ł РУС

Каторая гадзіна на Месяцы? Спадарожніку Зямлі могуць даць уласную часавую зону

7.03.2023 / 16:56

Nashaniva.com

Еўрапейскае касмічнае агенцтва прапануе ўсталяваць для Месяца ўласны часавы пояс.

Такая неабходнасць паўстала з-за павелічэння колькасці місій на Месяц. Цяпер касмічныя агенцтвы апісваюць свае экспедыцыі згодна з часавымі паясамі сваіх краін.

Аднак усталяваць «месячны часавы пояс» будзе няпроста. Рэч у тым, што час на Месяцы ідзе трошкі хутчэй у параўнанні з часам на Зямлі. Таму навукоўцы працягваюць дыскутаваць, ці захоўваць часавы пояс спадарожніка незалежным ад Зямлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула