БЕЛ Ł РУС

У Гродне затрымалі хроснага бацьку дзяўчыны, якая нібыта праходзіла падрыхтоўку ў «Байполе». Раней затрымалі яе цётку

10.03.2023 / 16:14

Nashaniva.com

У Гродне ГУБАЗіК затрымаў Паўла Якубеля. На відэа сілавікоў мужчына кажа, што затрыманы за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за тое, што знаходзіцца ў пратэсных чатах у Facebook і Telegram.

Павал Якубель. Фота з яго старонкі ў «Аднакласніках»

Таксама ён распавядае, што яго пляменніца — актывістка Карына Маліноўская.

Пра Паўла «Нашай Ніве» распавёў ягоны знаёмы з Гродна:

«Ён вельмі прыстойны чалавек і добры сябра. Працаваў будаўніком, прарабам, меў уласную брыгаду ў Гродне. Займаліся яны рэмонтамі ў розных кватэрах і катэджах».

Па інфармацыі @Grodno_grab, у лютым затрымалі таксама цётку Карыны — Ірыну Савашынскую.

Карына Маліноўская пасля збіцця сілавікамі ў 2020 годзе распавядала, што страціла дзіця. Пазней яна з'ехала за мяжу.

Сілавікі пішуць, што там яна «праходзіла падрыхтоўку ў «Байполе».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула