БЕЛ Ł РУС

У маленькай вёсцы ў Пружанскім раёне прайшлі ператрусы

10.03.2023 / 22:04

Nashaniva.com

Праваабаронцам стала вядома, што сёння адбылося некалькі ператрусаў у вёсцы Малыя Якавічы ў Пружанскім раёне. Нагода для пераследу жыхароў вёскі — паслявыбарчыя пратэсты ў 2020 годзе, піша «Вясна».

Па звестках за 2019 год, у гэтай вёсцы жылі ўсяго 53 чалавекі — аднак вядома пра як мінімум два ператрусы і некалькіх затрыманых людзей. Яны цяпер знаходзяцца ў ІЧУ і чакаюць суда.

Таксама вядома, што ў саміх Пружанах на гэтым тыдні таксама адбываліся ператрусы з гэтай нагоды.

Павальныя затрыманні і ператрусы адбываюцца па ўсёй краіне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула