БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка дамовіўся ў Іране пра ўзаемнае прызнанне халяльнай прадукцыі

13.03.2023 / 17:10

Nashaniva.com

Дзяржаўны камітэт стандартызацыі Беларусі і Іранская нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні ў рамках афіцыйнага візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Іран. Мемарандум накіраваны на прасоўванне і развіццё супрацоўніцтва ў дачыненні да прадукцыі халяль.

Прадугледжваецца ўзаемадзеянне бакоў у галіне працэдур ацэнкі адпаведнасці стандартаў і тэхрэгламентаў для выдачы сертыфікатаў халяль і іх узаемнага прызнання на прадукцыю, якая выпускаецца і якая пастаўляецца ў абедзве краіны.

Бакі таксама плануюць абменьвацца досведам і ведамі ў галіне тэхналогій, кампетэнцый, аб'ектаў інфраструктуры, а таксама даследаванняў і распрацовак, звязаных з прадукцыяй халяль.

Раней Беларусь заключыла падобнае пагадненне з ААЭ, а плануе заключыць яшчэ і з Інданезіяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула