БЕЛ Ł РУС

Галоўны рэдактар «Інфа-Кур'ера» і яго намеснік знаходзяцца ў слуцкім ізалятары. Газету адмаўляюцца браць у кіёскі

16.03.2023 / 12:2

Nashaniva.com

Як стала вядома «Беларускай асацыяцыі журналістаў», пасля ўчарашняга ператрусу ў рэдакцыі незалежнага слуцкага медыя «Інфа-Кур'ер» галоўны рэдактар і уладальнік газеты Сяргей Станкевіч, а таксама яго намеснік Алег Рубчэня былі накіраваныя ў мясцовы ІЧУ.

БАЖ даведалася, што сілавікі ўчора падчас вобшуку забралі з рэдакцыі ўсю асноўную тэхніку.

Наклад газеты, які паспеў учора выйсці, ужо адмаўляюцца прымаць крамы Белсаюздруку.

Учора ж прайшоў ператрус у доме рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча ў Вілейцы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула