БЕЛ Ł РУС

У Маскве адмянілі канцэрт, прысвечаны чарговай гадавіне анексіі Крыма Расіяй

16.03.2023 / 13:04

Nashaniva.com

Арганізатары масоўкі адмянілі збор удзельнікаў мітынгу-канцэрта ў «Лужніках», які меў адбыцца 18 сакавіка, звяртаюць увагу расійскія тэлеграм-каналы.

Праводзіць яго не рэкамендавала з-за верагоднасці тэрактаў нейкая «ФСН». Выданне «Сірэна» мяркуе, што гаворка ідзе пра ФСА — Федэральную службу аховы.

У сераду «Ведамасці» са спасылкай на крыніцу, блізкую да адміністрацыі прэзідэнта Расіі, паведамілі, што замест вялікага канцэрта вырашана было праводзіць невялікія акцыі: флэшмобы, лекцыі і аўтапрабегі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула