БЕЛ Ł РУС

У Камянецкім раёне знайшлі труп памежніка

20.03.2023 / 19:32

Nashaniva.com

Цела вайскоўца выявілі днём 20 сакавіка ў памяшканні аддзялення пагранічнага кантролю «Высока-Літоўск» ў вёсцы Абяроўшчына Камянецкага раёна, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт. 

Фота ілюстрацыйнае

Загінулы — шараговец 2003 года нараджэння, які з восені мінулага года праходзіў службу ў Брэсцкай пагранічнай групе.

Дзяржпагранкамітэт заяўляе, што труп мае прыкметы суіцыду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула