БЕЛ Ł РУС

У Беларусі забаранілі прадаваць ніжнюю бялізну вядомага італьянскага брэнда

21.03.2023 / 21:18

Nashaniva.com

У спіс забароненых тавараў у Беларусі трапілі тры камбінацыі брэнда Yamamay, паведаміў Дзяржстандарт.

Дзяржстандарт забараніў увоз і продаж гэтых камбінацый у беларускіх крамах, а таксама спыніў дзеянне дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці, бо, маўляў, прадукцыя не адпавядае патрабаванням Тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза па паказчыку бяспекі «гіграскапічнасць» (уласцівасць матэрыялу ўбіраць і ўтрымліваць вільгаць). 

Yamamay — італьянскі брэнд мужчынскай і жаночай ніжняй бялізны, заснаваны ў 2001 годзе. Брэнд мае каля 600 крам у Італіі і ва ўсім свеце, уключаючы Беларусь. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула