БЕЛ Ł РУС

Урад Чэхіі яшчэ на год працягнуў візавую забарону для беларусаў

22.03.2023 / 22:53

Nashaniva.com

Урад Чэхіі на сённяшнім пасяджэнні ўхваліў пастанову аб працягненні забароны на выдачу віз і дазволаў на жыхарства грамадзянам Беларусі і Расіі яшчэ на год. Яна будзе дзейнічаць да 31 сакавіка 2024 года.

Чэшская забарона была ўведзена вясной мінулага года. Яна, праўда, не распаўсюджваецца на візы і дазволы на жыхарства, якія выдаюцца для ўз'яднання сям'і. Таксама маюць шанцы атрымаць дакументы тыя, хто збіраецца ў Чэхію з мэтай навуковых даследаванняў, высокакваліфікаваныя работнікі; захоўваюцца і некаторыя дазволы на жыхарства, звязаныя з вучобай. Выдае Чэхія і гуманітарныя візы.

У той жа час забарона пашыраная на расіян і беларусаў, якія валодаюць пашпартамі іншых краін.

Чытайце таксама:

Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Новы законапраект у пытаннях і адказах

Атрымаць польскую візу стала адначасова складаней і прасцей. Што змянілася?

Чэхія паніжае дыпламатычную прысутнасць у Беларусі

Чаму Чэхія такая прыгожая краіна?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула